Гульня – падарожжа “Зімушка - зіма”

Печать

На зімовых канікулах філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі дзеці з атрада “Снегавік” прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Для школьнікаў бібліятэкар правяла гульню – падарожжа “Зімушка - зіма”. Дзеці даведаліся пра традыцыі святкавання  Новага года. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у конкурсах “Навагодні серпанцін”, “Снежная карусель”, адказвалі на пытанні віктарыны “Навагоднія смяшынкі”, адгадвалі ледзяныя загадкі , расказвалі вершы пра зіму і Новы год, чыталі зімовыя казкі.

03.01.2018 г. 1 03.01.2018 г. 2