Абрад "Каляда"

Печать

     7 студзеня работнікі Алекшыцкага філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці разам з удзельнікамі фальклорнага калектыва "Вясёла бяседачка", куды ўваходзяць людзі розных прафесій, па ўжо склаўшайся традыцыі правялі абрад "Каляда".

Олекшицы 7

     Пераапрануўшыся ў касцюмы калядоўшчыкаў фальклорцы адправіліся калядаваць па вёсцы Алекшыцы, гучалі зазывальныя песні, гумарэскі, калядныя вершы. Прыемна, што людзі сустракалі ўжо здалёк і запрашалі да сябе ў госці "каляду", пры гэтым не забывалі частаваць рознымі дамашнімі прысмакамі, а калядоўшчыкі ў сваю чаргу падаравалі добры настрой і прыемныя ўражанні ў гэты святочны вечар.