Духоўна-паэтычнае свята “Зажглась звезда – Христос родился”

Печать

Напярэдадні Раства Хрыстова ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшло духоўна-паэтычнае свята “Зажглась звезда – Христос родился”.

05.01.187 05.01.188

Дзеці даведаліся пра гісторыю з'яўлення самага светлага і цудоўнага свята - Нараджэння Хрыстова. Бібліятэкар пазнаёміла з каляднымі традыцыямі і звычаямі, а таксама расказала біблейскую легенду, чаму ёлачка стала сімвалам Калядаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у каляднай латарэі “Аднойчы на Куццю”, гульнявой мазаіцы “Калядныя забавы” і дружна адказвалі на пытанні віктарыны “У царстве каляднага чарадзейства”. Увазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава “Калядная казка”, дзе можна было пазнаёміцца з вельмі цікавай і пазнавальнай літаратурай каляднай і навагодняй тэматыкі. Мерапрыемства суправаджалася каляднымі песнямі. Усе ўдзельнікі духоўнага свята атрымалі салодкія пачастункі.

05.01.185 05.01.184