Конкурсна-гульнёвая праграма “Паэзія кахання”

Печать

Напярэдадні Дня святога Валянціна ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “Паэзія кахання”.

13.02.181 13.02.182

Удзел у ёй прынялі вучні 9-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята, даведаліся пра традыцыі святкавання Дня закаханых у розных краінах свету і паслухалі легенды, якія звязаны з імем святога Валянціна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах “Падарунак”, “Намалюй ўсмешку”, “Знакамітыя пары”, “Веды-сіла” і адказвалі на пытанні віктарыны “Самае рамантычнае свята”. У выкананні вучняў гучалі цудоўныя вершы пра каханне. Сустрэча прайшла весела і цікава, кожны ўдзельнік атрымаў сімвал свята – прыгожую Валянцінку.

13.02.183 13.02.184