"Шлях да здароўя" — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
У рамках Дня здароўя для інвалідаў, ўдзельнікаў клуба "Прамень надзеі", супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі прафілактычна-аздараўленчы час "Азбука здароўя ці правілы на ўсё жыццё", падчас якога напомнілі ўдзельнікам мерапрыемства асноўныя правілы і прынцыпы здаровага ладу жыцця.
Спачатку бібліятэкары прапанавалі прысутным лёгкую фізічную размінку, затым удзельнікі імпрэзы адказалі на пытанні віктарыны "Калейдаскоп здароўя".