Паэтычна – моўны турнір “У мовы роднай – роднае карэнне”

Печать

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для вучняў 5-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы паэтычна – моўны турнір “У мовы роднай – роднае карэнне”.

21.02.20181 21.02.2018 2

Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй свята, традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Гучалі выказванні знакамітых, беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра цудоўную, беларускую мову, яе багацце і прыгажосць. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, удзельнічалі ў конкурсах: “Жывыя сінонімы”, “Як у прыказцы?”, “Аукцыён прыказак з лікамі”, “Адгадай загадкі” і інш. У канцы мерапрыемства прайшоў агляд літаратуры “Мова – духоўны скарб народа.”

 21.02.183 21.02.184