231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Вечарына-віншаванне “Жанчына – музыка, жанчына – святло!”

Напярэдадні Міжнарожнага дня жанчын у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася святочная вечарына-віншаванне “Жанчына – музыка, жанчына – святло!”.

Жанчына  музыка жанчына  святло1

На імпрэзу запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе пры бібліятэцы, і наведвальніц аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Дырэктар бібліятэкі звярнулася да прысутных з цёплымі словамі прывітання і пажадала ўсім добрага здароўя і поспехаў ва ўсім. Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі фотаработ Ангеліны Радзявічэне, наведвальніцы аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту. Увазе прысутных былі прадстаўлены фотапейзажы Бераставіцкага краю. Прадоўжыў вечарыну для жанчын паэтычны вернісаж “Вясна спявае гімн жанчыне”, падчас якога гучалі цудоўныя вершы беларускіх і замежных паэтаў, прысвечаныя жанчынам.  Далей удзельніц мерапрыемства чакаў прыемны сюрпрыз – майстар-клас па вырабу кветак з паперы, які правяла майстар Жанна Котава, бібліятэкар Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Кожная жанчына з вялікім натхненнем змайстравала сабе сама падарунак – прыгожы букет кветак з паперы.

 Жанчына  музыка жанчына  святло2

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.