“Жыццё без наркотыкаў”

Печать

“Жыццё без наркотыкаў” – пад такой назвай прайшоў у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага Дзень інфармацыі, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца сусветнай грамадскасцю 1 сакавіка. Для вучняў 9-х класаў сярэдняй школы бібліятэкары падрыхтавалі і правялі інфармацыйна-прафілактычны час “Наркаманія – жыццё без будучыні”. Дзяцей пазнаёмілі з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай выставы “Стоп! Наркотыкі!”  і расказалі ім аб шкоднасці і ўплыве наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, аб рэалізацыі ў Беларусі Дзяржаўнай праграмы комплексных мер процідзеяння наркаманіі і наркабізнесу. Навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі на прафілактычную лекцыю “Наркотык – вораг здароўя”.

Жыццё без наркотыкаў