Цикл лекций в годовщине белорусской милиции

Печать

На працягу мінулага тыдня прайшоў шэраг лекцый для работнікаў аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама. Іх чытаў М.І. Пацэнка, навуковы супрацоўнік “Музея Вавёркі”, старшыня раённай арганізацыі “Веды”. Выступленне было прымеркаванае да 101-й гадавіны беларускай міліцыі. Падчас сустрэчы М.І Пацэнка асвяціў храналогію работы ўнутраных органаў на Бераставіччыне: ад барацьбы з бандамі ў пасляваенны час да ўдзелу міліцыянераў пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС . Таксама кіраўніцтвам Бераставіцкага РАУС было арганізавана наведванне музея для сваіх супрацоўнікаў.
2018-20-04.PNG