231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У бібліятэчных і клубных установах Бераставіччыны ўспаміналі хатынскую трагедыю

Мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю з дня трагічнай гібелі жыхароў Хатыні, праходзяць на гэтым тыдні ва ўстановах культуры і адукацыі, у бібліятэках Бераставіччыны. Важна нагадаць маладому пакаленню пра гэты невыносна балючы і страшны эпізод Вялікай Айчыннай вайны, выказаць даніну памяці жыхарам спаленай беларускай вёскі.У бібліятэчных і клубных установах Бераставіччыны ўспаміналі хатынскую трагедыю1

Сумесная акцыя філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац і філіяла «Старадварэцкая сельская бібліятэка» пад назвай «Памятаем, людзі!» адбылася ў чацвер, 22 сакавіка. Работнікі гэтых устаноў расказалі школьнікам пра трагедыю ў Хатыні і прэзентавалі кніжную выставу «Хатынь – наша памяць і боль». Дзеці ўголас прачыталі вершы Максіма Танка «Хатынь», Валянціна Лукшы «Хатынскі рэквіем», Васіля Жуковіча «Бусел над хатай» і ўрывак з апавядання Антона Бялевіча «Сповядзь сэрца”. Было падкрэслена, што ў амаль усе беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх мастацкіх творах закраналі гэту тэму, паколькі хатынская трагедыя – вельмі балючая старонка гісторыі нашай радзімы.

*** У Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Трагедыя Хатыні”. Для вучняў мясцовай школы бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Хатынь – 75 год страшнаму ўроку гісторыі”, паказала дзецям прэзентацыю “Мемарыяльны комплекс Хатынь” і ўрывак з фільма “Ідзі і глядзі”, знятым у жанры ваеннай драмы па сцэнарыю беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Бібліятэкар Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла для школьнікаў 7-8 класаў урок памяці «Дарога смутку». Адбылося віртуальнае знаёмства з мемарыяльным комплексам «Хатынь» і прагляд фільма “Ідзі і глядзі”. У Алекшыцкай сельскай бібліятэцы прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна «Жалобны звон Хатыні». Была арганізавана тэматычная выстава кніг беларускіх аўтараў, якія звярталіся ў сваёй творчасці да хатынскай трагедыі, а таксама паказаны дакументальны фільм «Святыні беларускай зямлі. Хатынь». Юныя чытачы Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі сабраліся на ўрок гісторыі “Званы Хатыні”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Трагічны лёс Хатыні”, а таксама прачыталі вершы Валянціны Мегельбей, Сяргея Законнікава і Андрэя Дзяменцьева, прысвечаныя спаленай разам з жыхарамі беларускай вёсцы.

*** Мерапрыемствы, прысвечаныя смутнай гадавіне, адбыліся таксама ў філіялах па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Макараўцы, Малая Бераставіца, Алекшыцы.

У бібліятэчных і клубных установах Бераставіччыны ўспаміналі хатынскую трагедыю2

Святлана Ганчарова

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.