231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Вусны часопіс “Бярозы Хатыні і Вечны агонь”

Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, прайшоў вусны часопіс “Бярозы Хатыні і Вечны агонь”. Бібліятэкар расказала прысутным аб вялікай трагедыі маленькай вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак у Беларусі, якія фашысты знішчылі на тэрыторыі Беларусі.

24.03.183

Рэхам у чытальнай зале адбіваліся прачытаныя ўспаміны Іосіфа Камінскага, Віктара Жалабковіча, Антона Бараноўскага, Валодзі і Соні Яскевічаў, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі Хатынскай трагедыі.Падчас мерапрыемства гучалі вершы А.Бачылы, П.Броўкі, Е.Лось, А.Астрэйкі і інш. Вучні праглядзелі дакументальны фільм “Святыні зямлі беларускай.Хатынь”. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры, якая была  прадстаўлена на кніжнай выставе “Хатынь: памяць сэрца”. Сярод выданняў вядомыя творы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, прысвечаныя Хатынскай трагедыі, а таксама шматлікія артыкулы з перыядычных выданняў. Важна нагадаць маладому пакаленню пра гэты невыносна балючы і страшны эпізод Вялікай Айчыннай вайны, выказаць даніну памяці жыхарам спаленай беларускай вёскі.

24.03.182 24.03.181
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.