231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Дзень здароўя

Напярэдадні Сусветнага дня здароўя ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя.Да гэтай даты ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Галоўнае ў жыцці – здароўе!”. Кнігі і перыядычныя выданні, прадстаўленыя на выставе, зацікавілі ўсіх, хто неабыякава адносіцца да свайго здароўя. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры “Рэцэпты здаровага жыцця” і дала падрабязную інфармацыю аб найбольш цікавых выданнях.

Дзень здароўя1 Дзень здароўя2

Для удзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі пазнавальна-забаўляльную праграму “Будзьце здаровы!”. Маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў інсцэніроўках,  конкурсах, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, спявалі жартоўныя песні. Падарожжа ў краіну “Здароўе” атрымалася вельмі вясёлым  і карысным і закончылася правядзеннем фізкультурнай размінкі для ўсіх прысутных.

 Дзень здароўя3  Дзень здароўя4
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.