Экалагічная віктарына “Краіна пярнатых”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” праведзена экалагічная віктарына “Краіна пярнатых”.

11.04.183

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з рознымі відамі птушак роднага краю і расказала, якую карысць яны прыносяць людзям. Дзеці даведаліся пра чорнагаловага шчыгла, які абвешчаны птушкай 2018 года ў Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі, прымалі актыўны ўдзел ў конкурсах “Крылатыя героі казак і апавяданняў”, “Назаві птушку па апісанню”, “Па старонках Чырвонай кнігі”, “Птушыны кірмаш”. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

11.04.181 11.04.182