Гадзіна цікавых паведамленняў “Водары прыгажосці і здароўя”.

Печать

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Сусветнага дня здароўя прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Водары прыгажосці і здароўя”. У ходзе мерапрыемства дзеці разказвалі аб тым, як яны пачынаюць свой дзень, якія рухомыя  гульні ведаюць. Таксама прысутныя ўспаміналі пра лекавыя травы і пра аказанне першай дапамогі пры траўмах. Размова ішла і аб шкодных звычках, якія кепска ўплываюць на здароўе.

Водары прыгажосці і здароўя Водары прыгажосці і здароўя2