Урок інфармацыйнай культуры “Бібліятэка адчыняе свет”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак 1-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на урок інфармацыйнай культуры “Бібліятэка адчыняе свет”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з правіламі карыстання бібліятэкай і паняццямі “фармуляр”, “кніжны фонд”. Дзецям былі прапанаваны цудоўныя кнігі з яркімі малюнкамі і навінкі перыядычных выданняў.

04.05181 04.05.182