Дзень інфармацыі “Мужнасці вечны агонь”

Печать

“Мужнасці вечны агонь” – пад такой назвай прайшоў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы Дзень інфармацыі. У рамках Дня інфармацыі адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Вечная слава Героям!”. Бібліятэкары правялі акцыю “Віншуем з Днём Перамогі!” і прадставілі наведвальнікам бібліятэкі новыя дакументальныя выданні аб вайне, а таксама творы мастацкай літаратуры. Яны павіншавалі чытачоў з наступаючым святам уручэннем святочных паштовак.

Акцыя Віншуем са Святам Вялікай Перамогі

Прадоўжыла Дзень інфармацыі гістарычна-краязнаўчая экскурсія “Бераставіччына ў гады ІІ Сусветнай вайны”, на якую запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.

 Экскурсія

Вечар успамінаў сведкаў ваенных дзеянняў і акупацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны “Рэха вайны сэрца трывожыць” завяршыў Дзень інфармацыі. Бібліятэкары запрасілі на мерапрыемства удзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў” і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна і падрыхтавалі для святочную праграму. Са словамі віншавання з Днём Вялікай Перамогі выступіла дырэктар раённай бібліятэкі і пажадала прысутным добрага здароўя, мірнага неба і поспехаў ва ўсім. Удзельнікі мерапрыемства, дзеці вайны, успаміналі пачатак ваенных дзеянняў і дні акупацыі на тэрыторыі раёна. Падчас імпрэзы гучалі вершы і песні аб вайне.

Вечар успамінаў1 Вечар успамінаў4