Інфармацыйна – пазнавальная гадзіна “Сімвалы маёй краіны”

Печать

Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла інфармацыйна - пазнавальная гадзіна “Сімвалы маёй краіны”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 7-х класаў Вялікабераставіцкай СШ.

14.05.181 14.05.183

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цікавыя звесткі пра галоўныя сімвалы нашай краіны на працягу яе гістарычнага развіцця і даведаліся пра асноўныя этапы фарміравання і станаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы. З вялікім задавальненнем вучні прымалі ўдзел у пазнавальна - прававой віктарыне “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, якая выявіла іх веды і пазнанні па гісторыі сваёй Радзімы.

14.05.182 14.05.184