Вусны часопіс “Сям’я – духоўная радзіма чалавека”

Печать

Да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 8-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы праведзены вусны часопіс “Сям’я – духоўная радзіма чалавека”.

15.05.181 15.05.183

Бібліятэкар азнаёміла вучняў з гісторыяй свята і расказала, якую ролю адыгрывае сям’я ў жыцці кожнага чалавека. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у віктарыне, якая развесяліла ўсіх незвычайнымі і вельмі цікавымі пытаннямі, у конкурсах “Сямейны партрэт”, “Сямейная азбука”, называлі прыказкі і прымаўкі аб сям’і , адгадвалі загадкі, чыталі вершы. Да свята быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “Свет сям’і”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

15.05.182 15.05.185