Святочнае мерапрыемства "Усё пачынаецца з сям’і”

Печать

«Усё пачынаецца з сям’і” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і, на якое запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.

Усё пачынаецца з сямі1 Усё пачынаецца з сямі4

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання. Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, імправізаваным лялечным прадстаўленні “Рэпка”, многа жартавалі і спявалі песні аб каханні, сям’і і вернасці.

Усё пачынаецца з сямі3 Усё пачынаецца з сямі2