Прафілактычная акцыя “СТОП! СНІД!”

Печать

Напярэдадні Міжнароднага дня ахвяр СНІДу, які адзначаецца ва ўсім свеце з 1983 года ў трэцюю нядзелю мая, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 9-х класаў сярэдняй школы прафілактычную акцыю “СТОП! СНІД!”. Бібліятэкар напомніла дзецям, што ў гэты дзень праводзяцца мерапрыемствы з мэтай успомніць тых, хто памёр ад СНІДу, а таксама выказаць салідарнасць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам, звярнуць увагу грамадства на гэтую праблему. Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы-инфарміны “Жизнь прежде всего – primum vivere”. Асобую ўвагу супрацоўнік бібліятэкі звярнула на буклеты і інфармацыйныя лістоўкі, прысвечаныя праблеме ВІЧ/СНІД, якія распрацавала і выдала раённая бібліятэка.

СТОП СНІД