Трэнінг “ У дарогу жыцця без СНІДу”

Печать

У рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр СНІДу, які адзначаецца 20 мая супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для вучняў 10-х класаў сярэдняй школы трэнінг “У дарогу жыцця без СНІДу”.

18.05.183

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з інфармацыяй эпідсітуацыі па ВІЧ – інфіцыраваных людзей ў Гродзенскай вобласці і Бераставіцкім раёне. Школьнікі адказвалі на пытанні тэста “Што ты ведаеш пра ВІЧ – інфекцыю?”, а таксама прымалі ўдзел у акцыі “Чырвоная стужка”. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў буклет “ВІЧ: ведаць, каб жыць”. Міжнародны дзень памяці - гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі. У Гродзенскай вобласці ён пройдзе пад дэвізам “Далучаць. Навучаць. Матываваць”.

18.05.18 1 18.05.182