Гульня – віктарына “Ветлівасць на кожны дзень”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана гульня-віктарына “Ветлівасць на кожны дзень”.

18.05.185 18.05.181

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй з’яўлення этыкета і правіламі паводзін . З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарын “У мяне зазваніў тэлефон”, “Культура мовы”, “Ветлівыя словы”, прымалі ўдзел у гульнях “Ветлівы трамвайчык”, “Чароўныя словы”, адгадвалі ветлівыя загадкі, рашалі этычныя задачкі , разгадвалі крыжаванку. Сустрэча прайшла весела, цікава і пазнавальна.

 18.05.183 18.05.184