СНІД не выбірае - выбіраеце Вы

Печать

Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна даверу “СНІД не выбірае - выбіраеце Вы”. Прысутныя былі азнаемлены з асноўнымі звесткамі пра хваробу, пра магчымыя шляхі заражэння, пра эпідэмічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Бераставіцкім раёне. Удзельнікам былі раздадзены чырвоныя стужкі, сусветны знак барацьбы са СНІДам і салідарнасці з тымі, каго закранула гэта праблема. Прысутныя змаглі азнаеміцца з выставай “СНІД. Захавай сябе… і сваю будучыню!”.

СНІД не выбірае