231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы: адзін з самых маладых і незвычайных

Чацвёрты год у райцэнтры працуе музей Вавёркі. Названая ў гонар сімвала Бераставіччыны – вавёркі, установа знаёміць як з жыццём пухнатых рыжых звяркоў, так і, безумоўна, з гісторыяй Бераставіцкага раёна. За час сваёй дзейнасці музей набыў папулярнасць далёка за межамі Бераставіччыны, а звесткі пра яго ўнесены ў энцыклапедыю выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пад назвай «Самыя незвычайныя музеі Беларусі», дзе гаворка ідзе пра 34 музеі нашай рэспублікі, якія адрозніваюцца незвычайнасцю сваіх экспазіцый і сваіх назваў.

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы

Вядома ж, асаблівую папулярнасць музею прынесла вавёрка, якая не проста фігуруе ў назве, але і жыве ў вальеры, штодзень вітаючы наведвальнікаў. Але і дзейнасць калектыву ўстановы – творчага, ініцыятыўнага, па-сапраўднаму любячага  сваю справу – дае свае вынікі, павышае аўтарытэт і рэйтынг музея Вавёркі сярод сабе падобных. Нашы музейныя супрацоўнікі – асобы неардынарныя. Гэта людзі, якія па-сапраўднаму захоплены вывучэннем гісторыі роднага краю, знаходзяцца ў навуковым і творчым пошуку. Разам яны ўяўляюць сабой удалы тандэм мудрасці, вопыту і крэатыўнага мыслення, што выліваецца ў цікавыя для нас, наведвальнікаў, праекты, мерапрыемствы, выставы. Дырэктар музея Яўген Волкаў, мастак Наталля Галавач, навуковыя супрацоўнікі Мікалай Пацэнка і Андрэй Самкоў (на здымку справа налева) – сапраўдныя энтузіясты сваёй справы, а экскурсіі, якія яны праводзяць заўсёды цікавыя і займальныя.Калі гаварыць пра статыстыку, то ў мінулым годзе  музей наведалі 4209 чалавек пры плане 2579, было праведзена 237 экскурсій. У школах, ліцэі і культурна-асветніцкіх установах раёна праведзена 16 сустрэч і лекцыйных выступленняў. Музейны фонд папоўніўся на 104 музейныя прадметы, і ў ім цяпер налічваецца 1570 экспанатаў асноўнага фонду і 770 навукова-дапаможнага. Было арганізавана 14 стацыянарных выставак з фондаў музея, а таксама з асабістых калекцый. Самыя адметныя з іх – гэта “Святло ікон”(выстава работ маладзечанскай мастачкі Ядзвігі Сянько), “З гісторыі дзіцячай цацкі”, фотавыстава “Птушкі Бацькаўшчыны”,  “Мая Бераставіччына” (выстава работ мастака Мікалая Жлабовіча), “Жорны” (выстава аднаго прадмета), “Ад “Псалтыра” – да сучаснай кнігі” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання),  “Позірк праз стагоддзе” (да 100-годдзя ЗАГСа Рэспублікі Беларусь).Найбольш значныя мерапрыемствы – провады зімы “Масленічныя забавы” і свята «Музей запрашае гасцей» – прайшлі маштабна, з выстаўкамі, кінапраглядамі, канцэртамі, творчымі майстар-класамі, фота-кропкамі і гульнямі.Што датычыцца  навукова-даследчай дзейнасці, то супрацоўнікамі музея вядзецца збор, апрацоўка і рэдагаванне архіўных матэрыялаў для “Летапіснай хронікі Бераставіччыны” і “Хронікі падзей культурнага жыцця Бераставіччыны ў XVIII – ХХ стст.” Разам з работнікамі райкама ГА “БРСМ” збіраюцца і апрацоўваюцца матэрыялы па гісторыі раённай камсамольскай арганізацыі ў сувязі са 100-гадовым юбілеем ВЛКСМ, які будзе адзначацца ў кастрычніку гэтага года.Вывучаліся гістарычныя звесткі аб вёсцы Кватары. На іх аснове выдадзена брашура “Святая, как хлеб, деревенька моя…”. Аналізаваліся дадзеныя па гісторыі калгасаў на тэрыторыі КСУП “Макараўцы”. Сабраныя матэрыялы апрацаваны і занесены на сайт прадпрыемства, дзе кожны жадаючы можа пазнаёміцца з імі. Было распрацавана пяць лекцый на краязнаўчую тэматыку.Калектыў прыняў удзел у арганізацыі музея гісторыі КСУП “Варанецкі” пад назвай “Зямля і людзі”. Цяпер вядзецца работа па афармленні і пабудове экспазіцый у КСУП “Макараўцы” і Бераставіцкай ЦРБ.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.