231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

“Старадварэцкая Сёмуха- гудзе на ўсю ваколіцу”

     Па-святочнаму прыбраная тэрыторыя ля мясцовага філіяла па культурна- досугавай дзейнасці аг.Стары Дворац гасцінна сустрэла ўсіх, хто ў гэты дзень, 27 чэрвеня, вырашыў тут пабыць і пабачыць фальклорнае свята “Старадварэцкая Сёмуха- гудзе на ўсю ваколіцу”. Прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з суседніх населеных пунктаў. Маладзенькія бярозкі з клейкімі зялёнымі лісцейкамі… Менавіта з імі асацыіруецца ў нас Сёмуха. Свежасць, прыгажосць, маладосць, цнатлівасць… Гэта і вы, бярозкі-прыгажуні, і вы, дзяўчаткі ў нацыянальных строях. Як падобныя адно да аднаго, як удала дапоўнілі і зрабілі адметным, зразумелым кожнаму гэты светлы дзень!

      

IMG 3506 IMG 3524

 

     

 

Адкрывалі яго фальклорны дзіцячы калектыў “Дударыкі”, філіяла па культурна- досугавай дзейнасці аг.Стары Дворац. А затым перад гледачамі разгарнуўся тэатралізаваны падворак: да гаспадароў прыйшлі дзяўчатыі са словамі “Прыйшлі мы да вас  вялікім гуртом, зараз песні траецкія вам прапяём!” пачалі спяваць традыцыйныя абрадавыя песні, якія спявалі на Сёмуху мінавіта ў вёсцы Стары Дворац. Далей дзеянне разварочвалася каля бярозак, дзе дзяўчаты паказалі фрагмент абрада “Кумленне бярозкі”.
     Канцэртную праграму склалі нумары лепшых калектываў аматарскай мастацкай творчасці: трыо “Верацейцы”, тэатр эстрадных мініацюр “Вясковыя замалёўкі”, фальклорны калектыў “Вечарына” (філіял па КДД аг.Стары Дворац), жаночая вакальная група “Натхненне” (філіял па КДД аг.Пагранічны, фальклорны калектыў “Вясёлка” (філіял па КДД аг.Малая Бераставіца), фальклорны гурток “Надзея” (СКСКУ в. Пыхоўчыцы), гурток аматараў фальклора “Бабуліна скрынка” (філіял па КДД аг.Пархімаўцы), народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” (філіял па КДД аг.Макараўцы), фальклорны калектыў “Вясёлая бяседачка” (філіял па КДД аг.Алекшыцы), народны ансамбаль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”(Бераставіцкі раёны цэнтр культуры і народнай творчасці). На свята таксама прехалі госці: народны ансамбаль песні і музыкі “Весялуха” (Зельвенскі цэнтр культуры і народнай творчасці), народны тэатр- студыі гульні “Пагуляначкі” (Зельвенскі цэнтр культуры і народнай творчасці), трыо “Чараўніцы” (Вярэйкаўскі дом культуры) і вясёлыя троіцкія забавы з Васілём і Гандзяй.

IMG 3538 IMG 3548
IMG 3568 IMG 3580
IMG 3607 IMG 3611
IMG 3831 IMG 3875

     Цудоўная выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва была прадстаўлена адзелам рамёстваў Бераставіцкага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці.

     Кульмінацыя свята стаў абавязковы пачастунак яешняй са шкварками па- старадварэцку, якая гатавалася па рацэпту нашых продкаў.

     Маленькіх гасцей радавала пляцоўка з цікавымі атракцыёнамі. 
Было многа вясёлага, цікавага, пазнавальнага, а карацей – было сапраўднае свята- Ст
арадварэцкая Сёмуха, якая гула на ўсю ваколіцу, пра якое няпроста расказаць. Яго трэба было бачыць.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.