Конкурсна – забаўляльная праграма “У краіне вясёлага дзяцінства”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у раённым свяце “У краіне вясёлага дзяцінства” да Міжнароднага дня аховы дзяцей.Традыцыйна падчас правядзення святочнага мерапрыемства ў гарадскім парку для хлопчыкаў і дзяўчынак на тэматычнай пляцоўцы “Юны эрудыт” праводзіліся разнастайныя літаратурныя конкурсы, казачныя віктарыны, гульні, дзеці разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, адгадвалі загадкі і знаёміліся з кніжнымі навінкамі. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў падарунак.

01.06.181 01.06.182