Конкурсна – гульнёвая праграма “Разам з кнігай адчыняем свет”

Печать

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі дзеці з летняга аздараўленчага лагера “Вясёлка”, які арганізаваны пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі цікавую конкурсна – гульнёвую праграму “Разам з кнігай адчыняем свет”.Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах “Аматары кніг”, “Казачная паэзія”, гульне “Кнігі майго дзяцінства”, а таксама адгадвалі кніжных герояў па ілюстрацыях. Усе удзельнікі мерапрыемства змаглі праявіць сябе і паказаць свае веды.

12.06.181 12.06.182