Экскурсія “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для дзяцей прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла экскурсія “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”, прысвечаная Году малой радзімы.Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з выставай фатаграфій Бераставіччыны ХХ стагоддзя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і архітэктурныя помнікі Бераставіцкага краю. На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна – інфармацыйнай выставы “Зямля мая, край маляўнічы”.

13.06.184 13.06.185