Экскурсія “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”

Печать

У ДУК“Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” для дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Кватарскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі - сад - базавая школа” прайшла экскурсія “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”, прысвечаная Году малой радзімы.Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з выставай фатаграфій Бераставіччыны ХХ стагоддзя“Фотаімгненні для нашчадкаў”, з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака “Страчаная спадчына Бераставіцкай зямлі”, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і архітэктурныя помнікі Бераставіцкага краю. На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна – інфармацыйнай выставы “Зямля мая, край маляўнічы”.

19.06.183 1