Гульнёвая праграма “Сябры Майдадыра”

Печать

У працяг акцыі “Лета з добрай кнігай” філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі дзеці з летняга аздараўленчага лагера “Вясёлка”, які арганізаваны пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

20.06.181 20.06.182

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульнёвую праграму “Сябры Майдадыра”. Дзеці атрымалі каштоўную інфармацыю , што трэба рабіць каб не хварэць і як важна, клапаціцца пра сваё здароўе з ранняга ўзросту. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел ў розных конкурсаў, гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны “Калейдаскоп здароўя”, чыталі вершы і ўрыўкі з літаратурных твораў пра здаровы лад жыцця , адгадвалі загадкі.

20.06.183 20.06.184