Дзень інфармацыі “Дзяржавы слаўнае імя – Беларусь”

Печать

Напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся Дзень інфармацыі “Дзяржавы слаўнае імя – Беларусь”. Для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” бібліятэкары падрыхтавалі і правялі прэм’еру кніжнай выставы “Мая зямля, мая Радзіма – Беларусь”, падчас якой пазнаёмілі прысутных з новымі выданнямі, прысвечанымі росквіту Беларусі ў апошні час, развіццю турызма ў рэспубліцы, выдатным архітэктурным помнікам. Гістарычны ваяж “Дзень незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці” прадоўжыў тэму. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі змястоўную інфармацыю аб гісторыі заснавання свята, адказалі на пытанні віктарыны ”Ці ведаце вы гісторыю сваёй краіны?”. Затым маладыя людзі пазнаёміліся з выставай фотаздымкаў “Родныя краявіды” Ангеліны Радзявічэне, якая з’яўляецца даўнім і пастаянным чытачом бібліятэкі і захапляецца фатаграфіяй.

Дзяржавы слаўнае імя  Беларусь