Інфармацыйна – гістарычная гадзіна “Квітней, мая Беларусь!”

Печать

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла інфармацыйна – гістарычная гадзіна “Квітней, мая Беларусь!”

2.07.181 2.07.182

 

Удзел у мерапрыемстве прынялі самыя актыўныя чытачы бібліятэкі. Інфармацыйная гадзіна распачалася са змястоўнага экскурса ў гісторыю паходжання свята, а прадоўжылася чытаннем вершаў, разгадваннем загадак і гульнёй-віктарынай “Вобразы мілыя роднага краю”. Хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі адказаць на шэраг не толькі гістарычных пытанняў, але культурных таксама. У заключэнні мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжна – ілюстраванай выставай “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”, на якой прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці і сучасны стан развіцця краіны.

2.07.183 2.07.184