Водная дзея на беразе маляўнічага возера.

Печать

«Бераст-Фэст»

распачаўся прыгожай тэатралізаванай воднай дзеяй

   “Бераст і Тавіца, ці Гісторыя аднаго кахання” – фестываль у Вялікай Бераставіцы распачаўся з прыгожай тэатралізаванай воднай дзеі на беразе маляўнічага возера. У аснову сюжэта тэатралізаванага прадстаўлення былі пакладзены старадаўнія купальскія традыцыі і рамантычная гісторыя кахання хлопца і дзяўчыны Бераста і Тавіцы, навеяная назвай нашага мястэчка.

09.07.2018 IMG 6926

Гісторыя гэта настолькі прыйшлася па душы бераставічанам, настолькі прыжылася, што яе ўжо смела можна назваць мясцовай легендай. Лірычныя песні ў выкананні народнага ансамбля “Бераставіцкія музыкі” і яго салістаў, танцы мясцовых прыгажунь-дзяўчат, абрад кідання купальскіх вянкоў  у ваду і “жывыя” дэкарацыі  маляўнічага бераставіцкага пейзажу – театралізаваная  дзея  ля возера па-сапраўднаму зачаравала гледачоў. Неверагодна кранальна і з вялікай любоўю да нашай малой радзімы прагучаў верш паэтэсы Галіны Жывіцы пра Бераставіччыну ў выкананні аўтара. Таксама на свяце адбылася прэм’ера песні  аб Бераставіцы Дзмітрыя Мацейкі на словы Кастуся Станкевіча – “Гімн малой радзіме”.  

IMG 6941 1 IMG 6983 1