231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бераст-Фэста

«Вялікая Бераставіца – праз вякі!»: урачыстае адкрыццё

«Бераст-Фэсту»

“Вялікая Бераставіца вітае ўсіх сваіх гасцей і жыхароў і запрашае на «Бераст-Фэст»! Вас чакае сустрэча з гістарычным мінулым Бераставіччыны, з вытокамі сівой даўніны. Бераст і Тавіца падораць вам чысціню пачуццяў і кахання. У гонар малой радзімы нашай, зямлі бераставіцкай, загадана ладзіць дзеі водныя ды вогненныя. Стравамі традыцыйнымі ды шляхецкімі пачастуе «Бераст-Фэст» госця кожнага, заезжага і заходжага. Артысты бераставіцкія, гарадзенскія і мінскія зладзяць фэст песенны з вавёрчынымі пацехамі і кірмашовымі забавамі, з рыцарскімі паядынкамі ды сярэдневяковымі музыкамі. Святкуем «Бераст-Фэст» разам! Святкуем па-бераставіцку!” – такімі словамі распачалося тэатралізаванае прадстаўленне на сцэне летняга амфітэатра ў скверы 500-годдзя Вялікай Бераставіцы, куды перанеслася свята і дзе адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

IMG 7191

У сярэдневяковых традыцыях удзельнікі прадстаўлення нагадалі пра важныя вехі ў гісторыі Вялікай Бераставіцы і яе ваколіц – ад першага пісьмовага ўпамінання ў 1506 годзе, калі мясцовыя землі былі падараваны Аляксандру Хадкевічу, дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага, да надання мястэчку  ў 1754 годзе магдэбурскага права, ці права на самакіраванне.

IMG 7194 IMG 7210

Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, якому, дарэчы, была ўручана сімвалічная каралеўская грамата аб заснаванні фэсту, аб’вясціў свята адкрытым:

– Паважаныя бераставічане і госці гарпасёлка! Віншую вас з пачаткам добрай традыцыі – з сённяшняга дня, кожны год, у Вялікай Бераставіцы будзе праходзіць наша з вамі свята – “Бераст-Фэст”. Фестываль – у добры шлях!

Завяршылася тэатралізаванае адкрыццё фэсту дэманстрацыяй прыгожага велічнага герба Вялікай Бераставіцы, выкананага ў тэхніцы аплікацыі саломкай, а таксама частаваннем гасцей прысмакамі. А тое, што наша Бераставіца вызначаецца асаблівай шчодрасцю і гасціннасцю, ні ў кога не выклікае сумнення.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.