Экскурсія ” Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”

Печать

Супрацоўнікамі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для дзяцей прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы была праведзена экскурсія “Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”, прысвечаная Году малой радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з экспазіцыяй фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя, з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.

14.08.181 14.08.182