231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Міжнародная канферэнцыя “Сучаснасць з’яўляецца гісторыяй. Чым спадчына Касакоўскіх ёсць у сучаснай Еўропе?”

       6 - 7 мая ў літоўскім горадзе Укмерге (Вілкамір) адбылася першая міжнародная канферэнцыя “Сучаснасць з’яўляецца гісторыяй. Чым спадчына Касакоўскіх ёсць у сучаснай Еўропе?” Як гаворыць сама за сябе назва, галоўная тэма канферэнцыі была прысвечана роду Касакоўскіх. Само мерапрыемства было арганізавана самакіраваннем Укмергскага раёна, Укмергскім краязнаўчым музеем і Фондам Касакоўскага (Варшава). Удзел у канферэнцыі прымалі даследчыкі з Польшы, Літвы, Беларусі, Вялікабрытаніі і Францыі.

 

IMG 1568 новый размер IMG 1574 новый размер

 

Адкрыццё канферэнцыі прайшло на высокім узроўні. Уступным словам удзельнікаў вітала патрон форуму, старшыня парламента Літоўскай Рэспублікі  Ларэта Граужынене. Яна адзначыла, што Касакоўскія займалі значнае месца ў гісторыі палітычнага і культурнага жыцця Літвы, а паглыбленне ведаў і памяці аб славутым родзе дазволіць заглянуць у мінулае і адчуць, наколькі важныя і цікавыя культурныя набыткі Касакоўскіх для будучых пакаленняў. З боку Беларусі былі прадстаўнікі Дзяржаўнай Установы Культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” – галоўны захавальнік фондаў музея і краязнаўцы Мікалай Парасятнікаў і Сяргей Лушчык. Тэмы дакладаў краналі размаітых пытанняў аб музейных зборах і памяці жыхароў Бераставіцы, архіўных матэрыялах аб маёнтках і сям’і, прыватных зборах кніг, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы.  

Адной з кульмінацыйных падзей канферэнцыі стала падпісанне дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж музеем у Вялікай Бераставіцы і Фондам Касакоўскага, прадстаўніком лічбавага архіва Вайткушкі Анірай Воян.

 

IMGz 02 новый размер


На другі дзень удзельнікі мерапрыемства наведалі касцёл св. Барбары фундацыі Касакоўскіх, у якім была праведзена імша на лацінскай мове за ўсіх прадстаўнікоў славутага роду, а таксама ўсіх прысутных. Пасля набажэнства наведалі могілкі, дзе пахаваны адзін з уладальнікаў бераставіцкага маёнтка Станіслаў Казімір Касакоўскі. Завяршэнне праграммы  адбылося ля рэштак  палаца маёнтка Вайткушкі.

 

IMG 1712 новый размер IMG 1742 новый размер



Па матэрыялах дакладаў канферэнцыіі Архівам парламента Літвы рыхтуецца да выдання зборнік артыкулаў.
Супрацоўніцтва з Фондам Кассакоўскіх мае перспектыўны характар дзейнасці для музея ў Вялікай Бераставіцы, для нас адчыняюцца шырокія магчымасці, перш за усё інфармацыйны абмен, які запоўніць шмат белых плямаў з гісторыі роду Кассакоўскіх і маёнтка Вялікая Бераставіца.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.