У Вялікай Бераставіцы праведзены занятак “Мова Нанова”

Печать

Бясспрэчны факт, у апошні час павялічваецца зацікаўленасць жыхароў  да вывучэння роднай  беларускай мовы. Але мала хто ведае, што ў Беларусі існуюць бясплатныя курсы беларускай мовы, якія называюцца “Мова Нанова”. Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія жыхары Беларусі прыйшлі да вываду, што пара вучыць беларускую мову “нанова”. Вось для гэтага і арганізаваны курсы “Мова Нанова”.

А1 А2

 

Першыя заняткі гэтых курсаў прайшлі ў памяшканні “Музея Вавёркі”. На іх прысутнічалі супрацоўнікі музея і іншыя жыхары Бераставіцы. Заняткі праходзілі ў інтэрактыўнай форме, цікава і запамінальна. У іх можна ўмоўна выдзеліць некалькі састаўных частак: слоўнік, граматыка, цікавінкі і гэтак далей. Вялі заняткі выкладчыкі навучальных устаноў горада Гродна.  Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай. Заняткі ў музеі праводзіліся ў рамках праграмы “Еўрапейскія дні спадчыны”. 

А4 А3