Літаратурная віктарына "Пра ўсіх на свеце"

Печать

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Барыса Захадзера. Для дзяцей была арганізавана літаратурная віктарына "Пра ўсіх на свеце". Падчас сустрэчы школьнікі ўспаміналі літаратурных герояў, адгадвалі творы, падзяляліся ўражаннямі пра любімыя кнігі пісьменніка-юбіляра. Затым дзеці прагледзелі мультфільм "Вінні Пух ідзе ў госці", зняты па творы Мілна ў перакладзе Захадзера.

Пра ўсіх на свеце