18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як фенамен культуры"

Печать

Супрацоўніца ГУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” прымала ўдзел ў V Міжнародным кангрэсе "Бібліятэка як фенамен культуры". Галоўная тэма форуму была "Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”. Двухдзённая праграма кангрэса была вельмі насычанай: прайшлі пленарнае і пяць секцыйных пасяджэнняў, круглы стол "Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы", два майстар класа, публічная лекцыя Чарльза Форэста (ЗША) прафесійнага бібліятэкара дырэктара і ўладальніка кампаніі 21st Century Libraries Consulting. Удзельнікі таксама наведалі ўнікальную выставу "Беларусь і Біблія".

Бібліятэка як фенамен культуры