Святочная сустрэча ветэранаў працы ўстаноў культуры Бераставіцкага раёна “Культура – мой лёс!”

Печать

Святочная сустрэча ветэранаў працы ўстаноў культуры Бераставіцкага раёна “Культура – мой лёс!”, прысвечаная Дню работнікаў культуры, адбылася на базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Многа добрых слоў знайшлося ў адрас кожнага, хто прысвяціў сваё жыццё развіццю культуры раёна. Падчас імпрэзы работнікі правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства краязнаўчую экскурсію “Культурная спадчына Бераставіччыны” і пазнаёмілі прысутных з помнікамі гісторыі і культуры Бераставіччыны, у тым ліку страчанай спадчынай.

Культура  мой лёс Культура  мой лёс2