“Фелікс Ражанскі, паэт-паўстанец з Вялікай Бераставіцы”

Печать

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” падрыхтавана да друку і выпушчана даследчая праца А.Ф. Втарушына “Фелікс Ражанскі, паэт-паўстанец з Вялікай Бераставіцы”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння ўраджэнца Вялікай Бераставіцы. У кнізе ўпершыню сабрана літаратурная спадчына Ф. Ражанскага (1838-1913), які праславіўся сваімі палымянымі вершамі і паўстанцкімі песнямі, створанымі ў час вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Кніга А.Ф. Втарушына стала першым выданнем у Беларусі аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці паэта-рэвалюцыянера, выдаўца газеты “Мужыцкая праўда”, паплечніка К. Каліноўскага.

20181106 130558