Краязнаўчая экскурсія ” Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для вучняў 2 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы краязнаўчую экскурсію па раённай бібліятэцы “Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”.

14.12.181 14.12.182

Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з экспазіцыяй фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя, з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.

14.12.183 14.12.18 4