Брэйн – рынг “Новае пакаленне выбірае жыццё”

Печать

Брэйн – рынг “Новае пакаленне выбірае жыццё” прайшоў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 7”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

17.12.181 17.12.183

Падчас гутаркі бібліятэкар расказала дзецям аб шкодзе тытуню, алкаголя, наркатычных сродках і ўплыванні іх на арганізм чалавека, асабліва дзіцячы. Сёння сур’ёзную заклапочанасць выклікаюць праявы рызыкоўных паводзін падлеткаў у далучэнні да нікаціну, алкаголю і наркотыкаў. Вучні прымалі актыўны ўдзел у конкурсах “Прычыны і наступствы курэння”, “Зона рызыкі”, “Альтэрнатыва”. Тэма фарміравання здаровага ладу жыцця застаецца актуальнай ва ўсе часы.

17.12.184 17.12.186