У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” – навагодні карнавал “А у нас Новый год, ёлка в гости зовёт!”

Печать

Напярэдадні Новага года у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” і актывістаў бібліятэкі навагодні карнавал “А у нас Новый год, ёлка в гости зовёт”!

IMG 3849 IMG 3889

Разам з навагоднімі персанажамі Дзедам Марозам, яго ўнучкай Снягурачкай і безумоўна Бабай Ягой дзеці апынуліся ў дзіўнай, казачнай краіне. Вясёлыя гульні, конкурсы, тэматычныя загадкі, віктарыны, вершы, танцы і безумоўна карагод вакол навагодняй ёлкі падарылі дзецям святочны настрой. Кожны ўдзельнік свята атрымаў ад Дзеда Мароза салодкія падарункі.

IMG 3801 IMG 3808
IMG 3820 IMG 3827
IMG 3847 IMG 3872 1
IMG 3876 IMG 3882