На зімовых канікулах супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на духоўна – паэтычную праграму “З неба глядзела зорка Ражства”.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з каляднымі традыцыямі і звычаямі, а таксама з гісторыяй самага светлага і цудоўнага свята – Нараджэння Хрыстова.Дзеці чыталі вершы, спявалі калядныя песні, адказвалі на пытанні віктарыны “Свет Віфліемскай зоркі”, прымалі ўдзел у каляднай латарэі “Калядная казка”. Усе ўдзельнікі духоўнага свята атрымалі салодкія пачастункі.