"Дзяцінства ў колерах вясёлкі"

Печать

           У аграгарадку Макараўцы адбылося свята дзяцінства "Дзяцінства ў колерах вясёлкі". Філіял "Макараўскі цэнтр дасугавай дзейнасці" сумесна з філіялам "Лішкаўская сельская бібіліятэка" падрыхтавалі і правялі для дзяцей гульнёва – забаўляльную праграму "Пад ветразем мары ляціць планета дзяцінства". Праграма мерапрыемства была вельмі разнастайнай гэта конкурсы, загадкі, віктарыны. Удзельнікі свята спявалі, танцавалі, чыталі рэп, малявалі і г.д.

        Вядучая разам са сваім памошнікам клоунам Клёпай праводзілі розныя цікавыя гульні. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі.

          На працягу ўсяго свята працаваў "Вясёлы гарадок" (батуты, горкі). Дзеці з задавальненнем і весела бавілі свой час. Спонсарам мерапрыемства выступіў СВК “ Макараўцы”.

Лишки 4 новый размер лишки новый размер