Экалагічнае падарожжа “Вада – цудоўны падарунак прыроды”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшло экалагічнае падарожжа “Вада – цудоўны падарунак прыроды”.

22.01.195 22.01.191

Прагучала карысная інфармацыя аб значэнні вады ў прыродзе і жыцці чалавека. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з правіламі беражлівых адносін да вады. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у конкурсах “Выкарыстанне вады”, “Жыхары вадаёмаў”, адказвалі на пытанні віктарыны “Адгадай, якая я вада?”, а таксама адгадвалі загадкі і чыталі вершы.

22.01.194 22.01.19 3