Краязнаўчае падарожжа “Мілы край – родныя краявіды”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшло краязнаўчае падарожжа “Мілы край – родныя краявіды”, прысвечанае Году малой радзімы.

08.02.191 08.02.192

Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй , культурай і традыцыямі роднага краю, а таксама з літаратурай, якая прадстаўлена на кніжна – інфармацыйнай выставе “Зямля мая, край маляўнічы!”. Дзеці чыталі вершы мясцовых паэтаў, у якіх адлюстравана любоў і павага да малой радзімы і яе жыхароў. Вучні прымалі ўдзел у конкурсах “Збяры слова”, “Дапоўні прыказку”, “Перакладчык”.

08.02.193 08.02.194