Час прававой інфармацыі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25 гадоў”

Печать

Для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі час прававой інфармацыі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25 гадоў”, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25-годдзю прыняцця Асноўнага Закона РБ.

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  25 гадоў1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  25 гадоў2

Бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі Канстытуцыі РБ ад самых вытокаў да сённяшняга дня, асноўных палажэннях, праблемах і перспектывах канстытуцыйнага ладу, прынцыпах дэмакратыі, якія адлюстраваны ў Галоўным Законе Рэспублікі Беларусь. Ажыўленую дыскусію выклікала абмеркаванне правоў і абавязкаў чалавека, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У заключэнні навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны “У свеце права”.

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  25 гадоў3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  25 гадоў4