“Чытаем разам” да 175-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага

Печать

У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” да 175-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшка Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прапанавала сваім чытачам успомніць творы сусветна вядомай гродзенскай пісьменніцы. Дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са старонкамі жыцця і творчасці пісьменніцы. Урыўкі з твораў Э. Ажэшка у перакладзе на беларускую мову і ў арыгінале, на польскай мове чыталі - сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.А. Крывапляс, загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці В.У.Грахоўская, загадчык філіяла "Дзіцячая бібліятэка" А.П. Кумпель.

 

Акция Э.Ожешко 014 Акция Э.Ожешко 020
Акция Э.Ожешко 028 Акция Э.Ожешко 029